Беларускія хайку

Хайку - сучасны верш, хоку - традыцыйны, клясічны. Беларускае хайкускладаньне ў тым узросьце, калі розніцы няма, ці яна малаістотная. І ўсё ж, лепш пазначаць нашую пісаніну словам "хайку".
А. Глобус.

Уладзімір Арлоў

Узгорак, белы
ад дзьмухаўцовых куляў,
глядзі, не ўзьляці.

Дзьмухаўцовы пух
у тваёй жарай грыўцы,
Скончыўся травень.

Уладзімір Сьцяпан

Чуйны дзьмухавец
вартуе сон ветру
у чыстым полі.

Адам Глобус

Сіні аўтобус
спыніўся й павітаўся
з жоўтым дзьмухаўцом

Перакулены
сьвет у калозе жыве...
Шпурляю камень

Сшытак бэзавы
набыў, а што запісаць
і ня ведаю

Міраслаў Шайбак

Ледзь дакрануўся
да дзьмухавея — адчуў —
вецер над полем

Між роснай травы
дзьмухавей захістаўся.
Халодны ранак.

«КРУГЛЫ ГОД»
Зборнік хоку
(Укладальнік Уладзімір Адамчык)


Андрэй Хадановіч

Табе, краіна
танкаў і хакеістаў, —
Танкі і хоку.

Пісаньне хоку:
Хоць навучуся лічыць
Да сямнаццаці!

«Зорка Вэнэра
Узышла над зямлёю».
М. Багдановіч.

«НАША НІВА»
№ 22 (284), 14 чэрвеня 2002 г.


Здохла Расея.
Мы вучым ангельскую
мову паціху.


Андранік Антанян

Усяго чыхнуў
у пустым пакоi. А
рэха тут як тут.

«Вершы»


Выбраныя хайку з форума на літара.net

Еду ў машыне.
Абапал дарогі
восень імчыцца.

lavon 13.07.2002

Лявон, дык ліпень удвары! :)

rydel 13.07.2002

Лайдак пад пальмай
ляжыць у мяккім ценю…
Гэта пра мяне.

Адам Глобус 02.08.2002

Любы самурай
ёсьць паэтам. Хіба не?
А, пане Адам?

Палівач 27.08.2002

Палівач, пастаўце націск у першым слове свойго …

Адам Глобус 27.08.2002

Калі я націск
пастаўлю, зьнікне туман
- прыйдзе ісьціна.

Палівач 27.08.2002

Што, не стае сілы паставіць? Нямогласць апанавала?

Самурай 27.08.2002

Ісьціна, яна
небясьпечная. Трэба
баяцца яе…

Палівач 27.08.2002

Па адной дарозе ідуць самурай і паэт, але ў розныя бакі.

Адам Глобус 27.08.2002

Нічога, яны
сустрэнуцца. Глёбус жа
такі кругленькі.

Палівач 27.08.2002

Нават у вядры
з вадой, нават у лужы…
Бачу гарэлку.

Адам Глобус 20.09.2002

Гляджу на вясёл-
ку і ем кукурузу.
Што яшчэ трэба…

Адам Глобус 21.09.2002

Вясёлка ўвосень —
не масткі праз неба, а
кладка праз душу.

anna 21.09.2002

Выпіць? Не выпіць?
Бармен пасміхаецца…
Сто? Ці адразу — дз-з-з…

Сцяпан 23.09.2002

Пастаю яшчэ…
А куды спяшацца? Ноч.
Пра-цьве-ра-зею…

Сцяпан 27.09.2002

У закінутым
садзе наступіў… Не, не…
На гнілы яблык.

Адам Глобус 17.11.2002

Чужыя думкі
Чытаць больш непрыстойна
Чым чужы дзённік.

anna 02.12.2002

Калі нехта чы-
тае думкі, значыць не
чужыя яны.

Адам Глобус 02.12.2002

"Бачыла поўню?" —
пытаюцца, быццам я —
яе дыстрыб'ютар.

anna 18.01.2003

Еду на драўляным ровары з квадратнымі коламі,
Не тое каб зручна, але продкі запавядалі.
Злез бы, ды суседзяў баюся.

Маnn Kurt 04.05.2003

Хлопчык на ролі-
ках. Збірае бутэлькі
ў асеннім парку.

anna 14.10.2003

Танчыў так, што пін-
жак парваў. Жонцы сказаць?
Самому зашыць?

Адам Глобус 18.10.2003

Нядзеля, сонца,
а голас вароны не-
задаволены.

Адам Глобус 19.10.2003

Прачынаюся
сярод ночы, раз, другі…
Смачны быў кавун.

Адам Глобус 22.10.2003

Стаяла сьпёка
ўдзень. І ня толькі ўдзень. І
ня толькі сьпёка…

Андрэй Хадановіч 23.07.2005

Глядзі цераз край
перальецца такая
поўная - поўня.

Antihomer 24.07.2005

кандыцыянэр
плача на падваконьне
быццам дождж ліе

я 20.10.2003

літара.net
Форум «Хайку».


Юлія Шастак

Зоркі ліхтароў.
Вечарам горад думае,
Што ён — неба.

Steloj — lanternoj.
Nokte urbo pensas, ke
Ĝi estas ĉiel'.


Tasia

тысяча вачэй
моляць аб дапамозе...
я так - не люблю!

Так вочы баляць..
А ў нябёсах — месяц.
Зірнуць бы туды.

Ты — не са мною.
Так складана і проста.
Мабыць, гэта лёс.

Форум «Хайку» на Беларускай Палічцы


Vojša Miłavid

Пішу тры радкі.
Пяць-сем-пяць - усё проста.
Па-беларуску.

@


Paĝo de Zmitro Lapcionak

Dato: 09 junio 2003.